Падворак Чэрвеньшчыны – сярод лепшых на Кургане Славы

Актуальное Общество

Штотыднёвыя выставы ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, працягваюцца на Кургане Славы. Мінулымі выхаднымі тут былі гаспадарамі сельскагаспадарчыя арганізацыі Мінскай вобласці.

Наш раён на выставе прадстаўляў Чэрвеньскі райаграсервіс. У склад дэлегацыі раёна ўвайшлі намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Наталля Лявонава, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Пашкевіч і працаўнікі названай гаспадаркі. Музычнае суправаджэнне ладзіў народны ансамбль народнай песні “Вербніца”.

На імправізаваным падворку раёна арганізавалі дэгустацыю мясной і агародніннай прадукцыі.

Па выніках конкурсу ён заняў трэцяе месца.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *