Футбол: вызначыліся сапернікі чэрвеньскага “Коласа” ў Кубку рэгіёнаў УЕФА

Актуальное Спорт

На гэтым тыдні стала вядома, што гульні прамежкавага раўнду Кубка рэгіёнаў УЕФА па футболу 2022-23 у групе 3 з удзелам чэрвеньскага “Коласа” адбудуцца сёлета ў Турцыі з 31 кастрычніка да 9 лістапада.

Назваў каманд-саперніц нашых футбалістаў на афіцыйным сайце спаборніцтваў пакуль няма. Аднак, паводле інфармацыі з інтэрнэт-крыніц, пераможцы рэгіянальных кубкаў краін, якія патрапілі ў адну групу з “Коласам, ужо вызначыліся. Гэта “Тампэрэ Юнайтэд” (Фінляндыя), зборная рэгіёну Кайсеры (Турцыя) і зборная асацыяцыі футбола Лісабона (Партугалія). Мацнейшая каманда групы па выніках аднакругавога турніру атрымае пуцёўку ў фінальны этап Кубка рэгіёнаў, які пройдзе наступным летам у адной з еўрапейскіх краін.

Нагадаем, што “Колас” атрымаў права прадоўжыць барацьбу за ганаровы трафей дзякуючы перамозе ў папярэднім раўндзе спаборніцтваў. У мінулым месяцы наша каманда ў Азербайджане па суме двух матчаў упэўнена перайгралі мясцовы “Джабраіл” – 8:3, а ў фінале разграміла казахстанскі “Каскелен” – 5:0.  

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *