Футбол: у 1/4 Кубка Мінскай вобласці чэрвеньскі “Колас” згуляе з “ДЮСШ-4” (Маладзечна)

Актуальное Спорт

14 ліпеня адбылася жараб’ёўка 1/4 фіналу Кубка Мінскай вобласці. На гэтым этапе “Колас” двойчы згуляе з камандай “ДЮСШ-4” (Маладзечна). Першы матч нашы футбалісты правядуць у гасцях 20 ліпеня, матч у адказ – 27 ліпеня ў Чэрвені.

У 1/8 фіналу “Коласу” выпала двойчы згуляць з камандай “ДЮСШ” (Барысаў). Першая сустрэча праходзіла ў Чэрвені. Нягледзячы та тое, што ў саставе гасцей гуляла пераважна моладзь, яны здолелі аказаць годнае супраціўленне “Коласу”. Аднак чэрвеньцы перамаглі “на вопыце”. Двойчы, на 17-й і 69-й хвілінах, пенальці рэалізаваў Аляксандр Мрынскі, а на апошняй хвіліне сустрэчы забіў Дзяніс Трапашка – 3:0.

Здавалася б, камфортная перавага ў ліку павінна была забяспечыць “Коласу” лёгкую прагулку ў Барысаў. Але насамрэч усё атрымалася інакш. І нават даволі хутка забіты ў другім матчы мяч, аўтарам якога стаў Дзяніс Трапашка, не гарантаваў перамогі. Бо неўзабаве, пры небясспрэчным судзействе, быў выдалены з поля наш Аляксандр Вярэніч, а потым у вароты чэрвеньцаў прызначылі пенальці, які гаспадары поля рэалізавалі. Больш таго, пасля перапынку барысаўчане здолелі двойчы скарыстацца тым, што “Колас” гуляе ўдзесяцёх. Лік 4:1 на карысць “ДЮСШ” пераводзіў гульню ў дадатковы час. Але нашы футбалісты праявілі характар: на 80-й хвіліне Аляксандр Мрынскі і на 90-й – Дзяніс Трапашка прымусілі сапернікаў пачынаць з цэнтра поля. Такім чынам, чэрвеньцы саступілі ў другім матчы 3:4, аднак па суме дзвюх сустрэч перамаглі 6:4 і выйшлі ў1/4 фіналу.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *