Футбол: чэрвеньскі “Колас” перамог у першым чвэрцьфінальным матчы Кубка Мінскай вобласці

Актуальное Спорт

Увечары 20 ліпеня наша каманда згуляла ў гасцях з маладзечанскай “ДЮСШ-4”.

Лік у сустрэчы на апошняй хвіліне першага тайма са штрафнога адкрыў Павел Сёмкін. Ён жа праз пяць хвілін пасля перапынку рэалізаваў пенальці за парушэнне супраць Аляксандра Палешчука.

Гаспадары пляцоўкі хутка адыгралі адзін мяч, але неўзабаве футбалісты “Коласа” злавілі іх на контратацы. Дзяніс Трапашка рэалізаваў выхад сам насам з галкіперам і зрабіў лік 3:1 на карысць чэрвеньцаў.

Потым “ДЮСШ-4” двойчы забіла – 3:3. А на другой дададзенай да асноўнага часу гульні хвіліне Павел Сёмкін аформіў хет-трык і, такім чынам, прынёс перамогу “Коласу” – 4:3.

Матч у адказ адбудзецца ўвечары 27 ліпеня ў Чэрвені. Мацнейшая каманда, якая атрымае пуцёўку ў паўфінал спаборніцтваў, вызначыцца па суме дзвюх сустрэч. Пры гэтым, па новых правілах, выязны гол за два ўжо не лічыцца.

У астатніх першых чвэрцьфінальных матчах зафіксаваны наступныя вынікі: “Клецк” – “Партызан” (Салігорск) – 0:2, “Беразіно” – “Бабоўня” (Капыль) – 2:5, “Старыя Дарогі” – “Адзінства” (Дзяржынск) – 4:4.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *