Аляксандр Турчын: “Задача новага старшыні Чэрвеньскага райвыканкама – актывізаваць працу з бізнесам”

Актуальное Общество

Пра гэта старшыня Мінскага аблвыканкама заявіў у гутарцы з журналістамі пасля завяршэння сесіі Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў, на якой новым кіраўніком раёна быў зацверджаны Уладзімір Навіцкі.

Паводле слоў Аляксандра Турчына, у раёне ёсць маёмасць, якая знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці і не выкарыстоўваецца.

– Актывізацыі працы з бізнесам праз стварэнне няхай і невялікіх, але новых працоўных месцаў, павінна паспрыяць тэрытарыяльная прыцягальнасць рэгіёну: тыя ж Смілавічы знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад Мінска, – заўважыў ён.

Таксама Аляксандр Турчын звярнуў увагу на тое, што ў нашым раёне ёсць шэраг сельгаспрадпрыемстваў, якія неабходна выводзіць на іншы ўзровень.

– У перспектыве мы бачым маштабаванне эксперыментальнай базы “Натальеўск” для стварэння буйнатаварнай вытворчасці, якая будзе лакаматывам усяго Чэрвеньскага раёна, – адзначыў старшыня аблвыканкама.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота sb.by  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *