Футбол: чэрвеньскі «Колас» паедзе ў Турцыю

Актуальное Спорт

Сёння ў азербайджанскім горадзе Шамахы завяршыўся папярэдні раўнд Кубка рэгіёнаў УЕФА. У фінальным матчы сустрэліся казахстанскі “Каскелен” і чэрвеньскі “Колас”.


Першы тайм гульні скончыўся нулявой нічыёй, а пасля перапынку наша каманда дачакалася, пакуль сапернік стоміцца, і ўчыніла яму разгром.
Лік у сустрэчы на 77-й хвіліне адкрыў Сяргей Лізуноў з перадачы Паўла Клімовіча. Ён жа праз шэсць хвілін рэалізаваў пенальці.

Потым двойчы, на 88-й хвіліне з перадачы Максіма Гумінскага і на 89-й хвіліне з перадачы Сяргея Лізунова вызначыўся Міхаіл Караткевіч.

На другой дададзенай да асноўнага часу матча хвіліне Сяргей Лізуноў з перадачы Міхаіла Караткевіча ўсталяваў канчатковы вынік матча – 5:0.


Такім чынам, “Колас” прадоўжыць удзел у Кубку рэгіёнаў УЕФА на стадыі прамежкавага раўнду. Сапернікамі нашай каманды па групе будуць мацнейшыя аматарскія каманды Турцыі, Партугаліі і Фінляндыі. Турнір пройдзе гэтай восенню ў Турцыі.

Ігар АДАМОВІЧ. Шамахы, Азербайджан



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *