Футбол: чэрвеньскі “Колас” адолеў “Джабраіл” у першым матчы Кубка рэгіёнаў УЕФА

Актуальное Спорт

Сёння ў азербайджанскім горадзе Шамахы адбыўся першы матч папярэдняга раўнду Кубка рэгіёнаў УЕФА паміж чэрвеньскім “Коласам” і мясцовым “Джабраілам”.


На шчасце для нашай каманды, падчас гульні было не вельмі горача, бо на працягу ўсёй сустрэчы сонца хавалася да хмарамі. А вось падзеі на полі ў першым тайме разгортваліся не на карысць “Коласа”. Некалькі соцень заўзятараў “Джабраіла” на 10 хвіліне матча авацыямі адзначылі поспех гаспадароў, якія адкрылі лік.


Далей падзеі разгортваліся яшчэ больш драматычна. На 38-й хвіліне ў вароты “Коласа” быў прызначаны пенальці. Балазе, ігрок “Джабраіла” патрапіў у штангу.


А ўжо праз хвіліну чырвоную картку за гульню рукамі па-за межамі штрафной атрымаў галкіпер азербайджанцаў і яны засталіся ўдзесяцёх.
Да перапынку лік у матчы не змяніўся. Затое ў другім тайме нашы не толькі адыграліся, дзякуючы дакладнаму ўдару Дзяніса Сіманчыка на 62-й хвіліне, але і перамаглі: на 74-й хвіліне гол забіў учарашні імяніннік Аляксандр Паляшчук – 2:1.


26 чэрвеня “Колас” згуляе з “Джабраілам” другі матч. Пераможца групы “Б” будзе вызначаны па суме дзвюх сустрэч і 29 чэрвеня згуляе з мацнейшай камандай групы “А” за перамогу ў папярэднім раундзе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *