У Смілавічах святкуюць Дзень Перамогі

Актуальное Общество

Урачыстасці ў гарадскім пасёлку пачаліся з мітынгу памяці, прысвечанага 77-й гадавіне Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ён адбыўся ля помніка на брацкай магіле.

На мітынгу выступілі старшыня Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка, старшыня Смілавіцкага сельвыканкама Ірына Марціновіч і дырэктар Смілавіцкага сельгасліцэя Юрый Корсік.

Памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі хвілінай маўчання. Да помніка ўсклалі кветкі ад сельвыканкама, навучальных устаноў, прадпрыемстваў і грамадскасці Смілавічаў. Напрыканцы мітынгу быў дадзены старт велапрабегу, прысвечанаму Дню Перамогі.


Святкаванне Дня Перамогі ў Смілавічах працягваюцца канцэртам у амфітэатры. Увечары жыхароў і гасцей гарадскога пасёлка чакаюць дыскатэчная праграма, акцыя «Спяём «Дзень Перамогі» разам” і святочны салют.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *