У Чэвеньскім РАУС прайшоў адзіны дзень інфармавання

Актуальное Общество

На сустрэчу з асабовым саставам аддзела завітаў начальнік Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-маёр міліцыі Аляксандр Васільеў.

 

Ён распавёў пра вучэбны працэс у гэтай установе, а таксама пра змены, якія адбываюцца ў яго арганізацыі. Падчас абмеркавання тэмы дня інфармавання, якая тычыцца развіцця ў Беларусі турызму, кіраўнік акадэміі падкрэсліў, што ў нашай краіне шмат адметных гістарычных, культурных і прыродных мясцін і заклікаў супрацоўнікаў аддзела ладзіць вандроўкі па іх.

За дасягненне высокіх вынікаў у службовай дзейнасці, значны ўклад у падрыхтоўку кадраў Аляксандр Васільеў уручыў нагрудныя памятныя знакі “Установа адукацыі “Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. 60 год” начальніку Чэрвеньскага РАУС Алегу Коршаку, першаму намесніку начальніка райаддзела Віктару Лапко, старшаму оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку Андрэю Курыловічу, старшаму аператыўнаму дзяжурнаму аператыўна-дзяжурнай службы Андрэю Мірановічу і ўчастковаму інспектару міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Андрэю Бабічу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *