Падчас моцнага ліўню і ветру, якія абрынуліся сёння пасля абеду на Чэрвеньшчыну, з могілак ля вёскі Астравы ўпала хвоя і перагарадзіла дарогу, якая звязвае гэтае паселішча з Чэрвенем.
На 15 гадзін 40 хвілін былі перакрыты абедзве паласы, але аб’езд магчымы па паласе разгону. Помнікі на могілках не пацярпелі, часткова пашкоджана адна з агароджаў.
Як паведаміў “Раённаму весніку” начальнік Чэрвеньскага РАНС Яўген Кулага, ратавальнікі ўжо выехалі на могілкі ў Астравы і ў вёскі Карабетаўка і Асінаўка, дзе таксама ўпалі дрэвы, для ліквідацыі наступстваў стыхіі.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара і Вольгі ДЗЕМЕНКАВЕЦ