Жыхара Чэрвеньскага раёна затрымалі за махлярства

Актуальное Происшествия

Ахвярай махляра стала 75-гадовая барысаўчанка.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт УУС Мінаблвыканкама, пенсіянерцы патэлефанавала невядомая, якая прадставілася супрацоўніцай міліцыі. Яна распавяла, што дачцэ жанчыны нібыта пагражае крымінальная адказнасць за дарожна-транспартнае здарэнне, і што праблему можна “вырашыць”, заплаціўшы грошы. 

Барысаўчанка ў разгубленасці пералічыла на ўказаны разліковы рахунак больш за 9 тысяч 200 рублёў. Як высветлілі праваахоўнікі, чужыя грошы адразу ж зняў і набыў за іх аўтамабіль 18-гадовы жыхар Чэрвеньскага раёна.

Супрацоўнікі Барысаўскага РУУС затрымалі зламысніка на Гомельшчыне, дзе ён хаваўся ў сваякоў. Па факту махлярства ўзбудзілі крымінальную справу. Следчыя правяраюць датычнасць юнака да іншых падобных злачынстваў і шукаюць яго магчымых саўдзельнікаў.   

Ігнат ЛІПЕНЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *