У Чэрвеньскім РАУС сустрэліся ветэраны аддзела – ліквідатары наступстваў чарнобыльскай аварыі

Актуальное Общество

Нагодай для гэтага стала 36-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Начальнік Чэрвеньскага РАУС Алег Коршак уручае нагрудны знак Міхаілу Шанькову.

Ветэранаў міліцэйскай службы прывітаў начальнік Чэрвеньскага РАУС Алег Коршак. Ён падзякаваў былым супрацоўнікам аддзела за годна выкананы службовы абавязак і ўручыў Міхаілу Шанькову нагрудны знак “За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”.

У 1986 годзе Міхаіл Шанькоў, які ў той час быў участковым інспектарам міліцыі Кармянскага РАУС Гомельскай вобласці, на працягу месяца ахоўваў зону адсялення ў Нараўлянскім, Брагінскім і Хойніцкім раёнах. Пасля пераезду на Чэрвеньшчыну служыў на розных пасадах у Дзяржаўтаінспекцыі, затым узначальваў яе, а на заслужаны адпачынак пайшоў з пасады начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.

Удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС бралі дзевяць былых супрацоўнікаў чэрвеньскай міліцыі. Адзін з іх, інспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ Уладзімір Івашкевіч, нядаўна пайшоў з жыцця.

На магіле ліквідатара наступстваў чарнобыльскай катастрофы Уладзіміра Івашкевіча.

Ветэраны-ліквідатары Міхаіл Шанькоў, Міхаіл Пахіяйнен, Аляксандр Чарняк, старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС Леанід Комель, намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Аляксандр Семчанка, а таксама дачка Уладзіміра Івашкевіча, старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС Таццяна Шульга, сёння пабывалі на яго магіле і ўсклалі кветкі.

Ігар АДАМОВІЧ       



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *