Скралі грошы праз інтэрнэт: жыхар Чэрвеня “заплаціў” за ўласную неабачлівасць 2425 рублёў

Актуальное Происшествия

Як распавёў “Раённаму весніку” намеснік начальніка РАУС – начальнік крымінальнай міліцыі Дзмітрый Сухавараў, у сакавіку мужчына знайшоў у сеціве і ўстанавіў на свой тэлефон мабільны дадатак “Інтэрнэт-банкінг БелВЭБ”. Увёўшы даныя асабістага кабінета, ён не змог туды патрапіць. Як высветлілася, устаноўлены дадатак аказаўся падробленым, бо ўжо бліжэйшай ноччу з банкаўскіх плацежных картак чэрвеньца зніклі ўсе грошы. 


– Каб не стаць ахвярай кібермахляроў трэба ўстанаўліваць дадаткі толькі з афіцыйных крыніц – Google Play Store, App Store, – адзначыў Дзмітрый Сухавараў. – Пры скачванні любых дадаткаў з інтэрнэту варта быць уважлівымі і найперш звяртаць увагу на іх адрас, які павінен мець канчатак “.by”. Калі вас штосьці насцярожвае, без ваганняў адмаўляйцеся ад карыстання такім дадаткам.

Ігнат ЛІПЕНЬ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *