Скончыўся зямны шлях ураджэнца Чэрвеньшчыны архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана

Актуальное Общество

Як павядамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы church.by, развітанне з архіепіскапам Сцяфанам адбудзецца ў саборы Уваскрасення Славушчага Свята-Варварынскага жаночага манастыра горада Пінска. У аўторак, 26 красавіка, тут у 8:00 пачнецца саборная архірэйская Боская літургія, па заканчэнні якой будзе здзейснены Чын адпявання. Інфармацыя аб часе і месцы пахавання спачылага стане вядомай пазней.


Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан (свецкае імя – Ігар Пятровіч Корзун) нарадзіўся 25 сакавіка 1944 года ў вёсцы Карзуны Чэрвеньскага раёна ў сям’і селяніна. У 1962 годзе скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1963-1966 гадах служыў у войску, затым працаваў аграномам. У 1975 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1979 годзе – Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

У 1978 годзе пастрыжаны ў манаства. 18 лютага таго ж года пасвечаны ў іерадыякана, а 6 лістапада – у іераманаха. У 1981 годзе ўзведзены ў сан архімандрыта і прызначаны дабрачынным Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. З 1987 года – намеснік Жыровіцкага манастыра, з 1989 года – рэктар Мінскай духоўнай семінарыі.

Пастановай Сінода Беларускага Экзархату ад 16 лютага 1990 года быў прызначаны епіскапам Пінскім і Лунінецкім. 25 лютага 2000 года ўзведзены ў сан архіепіскапа.

У сакавіку 2019 года, пасля дасягнення 75-гадовага ўзросту, архіепіскап Сцяфан падаў прашэнне аб залічэнні на спачын, згодна Статута Рускай Праваслаўнай Царквы. Аднак Свяшчэнны Сінод благаславіў яго працягнуць кіраванне Пінскай епархіяй.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *