Ушанаванне рупліўцаў, якія працуюць на палетках гаспадарак раёна падчас веснавых палявых работ, забяспечваючы не толькі высокія тэмпы, але і якасць сяўбы, стала ўжо добрай традыцыяй.

Днямі старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода і старшыня Чэрвеньскага райкама галіновага прафсаюза Анастасія Пашкевіч завіталі ў ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” і эксперыментальную базу “Натальеўск”. Тут яны азнаёміліся з арганізацыяй работ, умовамі працы, харчаваннем удзельнікаў пасяўной.

Міхаіл Бода ўручыў Удзячныя лісты і грашовыя прэміі механізатарам Аляксандру Менцюку, Андрэю Грыбко, Аляксандру Бандарыку і Руслану Марчанку.
Ігнат ЛІПЕНЬ