Футбол: стаў вядомым сапернік чэрвеньскага “Коласа” ў папярэднім раўндзе Кубка Беларусі 

Актуальное Спорт

13 красавіка ў сталічным Доме футбола адбылася жараб’ёўка папярэдняга раўнду розыгрышу Кубка Беларусі па футболу. 

Па яе выніках чэрвеньскі “Колас” згуляе на сваім полі з салігорскім “Партызанам”. Матч адбудзецца 30 красавіка або 1 мая.

“Партызан” – адна з мацнейшых футбольных дружын Міншчыны. Летась салігарчане сталі сярэбранымі прызёрамі чэмпіянату вобласці і заваявалі бронзу чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі.

Паспяхова склаўся мінулы сезон і для “Коласа”. Чэрвеньцы выйгралі Кубак Мінскай вобласці і Кубак рэгіёнаў Беларусі. 

Адметна, што летась на абласным кубкавым шляху яны ў чвэрцьфінале выбілі з розыгрышу менавіта “Партызан”. Гульня ў Чэрвені скончылася перамогай “Коласа” – 2:0, у Салігорску выйгралі гаспадары поля – 3:1, і наша каманда, дзякуючы мячу, забітаму ў гасцях, выйшла ў паўфінал. 

Вынікі жараб’ёўкі каманд Мінскай вобласці:



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *