Жыхарка вёскі Хутар расказвае пра помнік-стэлу і мемарыяльную дошку на сваёй радзіме

Актуальное Год исторической памяти

Калі рухацца па шашы Магілеў – Мінск на скрыжаванні дарог Красіна – Хутар на правым баку знаходзіцца помнік-стэла і мемарыяльная дошка.

На помніку тры барэльефы: статны мужчына, малады хлапец і дзяучына. На дошцы выбіты фаміліі двухсотдвадцаці чалавек, нашых воінаў-землякоў, якія аддалі свае жыццё за вызваленне Радзімы ў час Вялікай Айчыннай вайны. Гэта ўдзельнікі вайны, якія пражывалі у Хутарскім сельсавецежыхары вёсак Амяло, Анаполле, Баранаўка, Барсукі, Буйнае, Ведрыца, Восава, Вялікая Ганута, Гарадзішча, Карпілаўка, Луніца, Малая Ганута, Матусоўка, Мяжонка, Новая Ніва, Падар, Падасінаўка, Падрубеж, Падсосна, Палянка, Пятроўка, Ратнае, Стары Пруд, Хутар, Красіна, Юравічы. Паводле гісторыка-дакументальнай хронікі тады загінула значна больш партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў ахвяр фашысцкага тэрору. Шмат воінаў адалі сваё жыццё пасля вызвалення Беларусі, калі Чырвоная Армія знаходзілася на тэрыторыі Заходняй Еўропы, вызваляючы землі Польшчы, Германіі, там яны і пахаваныя. Мой бацька, Забаронак Іосіф Барысавіч, быў у партызанах.

У 1944 годзе – цяжка паранены, але пасля лячэння ваяваў на тэрыторыі Польшчы. У выніку цяжкага ранення ў яго целе застаўся асколак, але нягледзячы на гэта, ён ніколі не жаліўся… Мы дзеці заўважалі, як ён бывае моршчыцца ад болі і церпіць. Мой дзядзька, Дзенісевіч Георгій Паўлавіч былі радавымі. Дзядзька загінуў у 1944 годзе, а брат у тым жа годзе прызнаны прапаўшым без вестак. На той момант яму было толькі 18 гадоў. Іх імены ёсць таксама на мемарыяльнай дошцы. Жыхары нашай вёскі памятаюць тых, хто змагаўся і загінуў на нашай і чужой землях, тых, хто стаяў насмерць у барацьбе з фашысцкімі акупантамі. Сёння, у наш неспакойны час, помнік-стэла напамінае нам як дорага каштуе мірнае жыццё.

Жыхарка вёскі Хутар Марына Кадэт



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *