Гаспадаркі Чэрвеньшчыны ў лютым прадоўжылі нарошчваць валавую вытворчасць малака 

Актуальное Экономика

Калі за першы месяц года надоі павялічыліся да адпаведнага леташняга перыяду на 4,2 працэнта, то за два месяцы – на 6,2. Сёлета ў лютым у сельгаспрадпрыемствах атрымалі 5080 тон малака – на 8,4 працэнта больш, чым за другі месяц мінулага года.

Як распавёў “Раённаму весніку” намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Максім Шынкевіч, у студзені па валавой вытворчасці малака мінусавалі пяць гаспадарак, за люты дзве з іх выйшлі на станоўчую дынаміку. 

У філіяле “Агра-Бокс Заатэх” СП “Унібокс” знайшлі сродкі, каб набыць неабходны аб’ём кармавых дабавак і бялковай сыравіны, што адразу ж адбілася на надоях. У СВФ “Новыя Зелянкі” ААТ “Мінскі малочны завод №1” прыбаўку атрымалі за кошт павелічэння ацёлаў.

У шэрагу гаспадарак павелічэнню надояў спрыяе сістэмная праца па ўзнаўленню дойнага статка. У лідарах – ААТ “10 з’езд Саветаў”: за студзень-люты тэмп росту валавой вытворчасці склаў тут 140 працэнтаў, а надой у сярэднім ад каровы – плюс 115 кілаграмаў. На 17,1 працэнта больш  атрымалі малака за два месяцы года ў СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон”, на 14,2 – у філіяле СГК “Велікаполле” КУП “Мінсктранс”, на 13,8 – у эксперыментальнай базе “Натальеўск”.

– У сакавіку перад гаспадаркамі стаіць задача не знізіць тэмпы вытворчасці малака, – адзначыў Максім Шынкевіч. – Для гэтага неабходна вытрымліваць збалансаванасць рацыёну кармлення дойнага статка ва ўмовах павелічэння кошту бялковай сыравіны і строга выконваць усе тэхналагічныя патрабаванні.

 Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *