Чэрвеньскаму “Коласу-Белінвесту” ўручылі залатыя медалі чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболу

Актуальное Спорт

27 сакавіка “Колас-Белінвест” згуляў на сваёй пляцоўцы заключны матч чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболу са “Старымі Дарогамі”. Для чэрвеньцаў гэтая сустрэча не мела турнірнага значэння, паколькі яны за тур да заканчэння спаборніцтваў забяспечылі сабе званне чэмпіёнаў.

Тым не менш, гаспадары пляцоўкі парадавалі сваіх балельшчыкаў перамогай – 4:1 (у пераможцаў мячы забілі Дзяніс Трапашка, Аляксей Бялоў, Дзяніс Хадаронак і Антон Срыбненка).

Пасля матча “Коласу-Белінвесту” ўручылі Кубак і залатыя медалі чэмпіянату. У цырымоніі ўзнагароджання бралі ўдзел старшыня федэрацыі футбола Мінскай вобласці Алег Чыкун , яго намеснік Юрый Майстроў, намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Лідзія Шчацінка і намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Вольга Лосік.

Прыз лепшага іграка турніру атрымаў галкіпер чэрвеньцаў Аляксандр Курыловіч, прыз лепшага суддзі – Рэнат Шкварчанка.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *