У Чэрвені ўшанавалі пераможцаў раённага працоўнага спаборніцтва за 2021 год

Актуальное Общество

У зале раённага Цэнтра культуры і адпачынку сабраліся перадавікі вытворчасці, прадстаўнікі працоўных калектываў, шаноўныя ветэраны працы, ганаровыя госці.

Вітаючы ўдзельнікаў урачыстасці “Дыялог – шлях да поспеху”, старшыня раённага выканаўчага камітэта Віталь Казлоў адзначыў:

– Сімвалічна, што наша свята праходзіць напярэдадні новага гістарычнага перыяду ў жыцці краіны: 27 лютага пройдзе рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. І ад таго, наколькі мы зможам дайсці да кожнага работніка, кожнага жыхара раёна, настолькі мы зможам быць упэўненыя ў тым, што дзяржава і народ набудуць абноўлены Асноўны Закон, а краіна атрымае магутны імпульс паступальнага развіцця.

Цалкам лагічны і дэвіз сённяшняга свята: “Дыялог – шлях да поспеху”. 

Паўсюль праходзяць дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, грамадскія абмеркаванні. Сацыяльны вектар дыскусій вельмі шырокі: медыцына, адукацыя, культура, спорт і турызм, дзяржаўная падтрымка сем’яў, новыя формы працы з моладдзю, дэмаграфічная бяспека. Гэтыя і іншыя найбольш актуальныя пытанні абмяркоўваюць людзі розных прафесій, моладзь і старэйшае пакаленне. Усё гэта накіравана на будаўніцтва адзінага грамадства. Неабходна быць пераканаўчым ў сваіх довадах і рухацца да акрэсленых мэтаў…

Старшыня райвыканкама спыніўся на дасягненнях раёна за апошні час. Сярод іх – будаўніцтва жылля: летась на Чэрвеньшчыне ўвялі ў эксплуатацыю на 23 працэнты больш, чым у 2020 годзе. Зараз рэалізуецца  праект комплекснай шматкватэрнай і індывідуальнай забудовы ў раёне вуліц Максіма Горкага і Якуба Коласа ў гарадскім пасёлку Смілавічы.

Другі накірунак – стварэнне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы устаноў адукацыі і аховы здароўя: адрамантаваны дзіцячы сад у аграгарадку Валевачы, а ў Чэрвені уведзены ў эксплуатацыю новы, такі ж плануецца неўзабаве пабудаваць і ў Смілавічах.

Сярод набыткаў у галіне адукацыі – адкрыццё СТЭМ-класа ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Чэрвеня і арганізацыя вывучэння кітайскай мовы ў СШ №3. 

Шмат зроблена ў медыцыне: пачалі мадэрнізацыю рэнтгенкабінетаў цэнтральнай раённай бальніцы, правялі бягучы рамонт аптэкі, хірургічнага і інфекцыйнага аддзяленняў, адрамантавалі харчаблок Смілавіцкай гарпасялковай бальніцы.

Гучным дасягненнем у спорце сталі перамогі чэрвеньскай футбольнай каманды “Колас” у Кубку Мінскай вобласці і Кубку рэгіёнаў Беларусі сярод аматарскіх каманд.

Укладаюцца інвестыцыі ў культуру. У Чэрвені пабудавалі новы будынак раённага краязнаўчага музея, у Смілавічах адкрылі экспазіцыю і музычную гасцёўню Станіслава Манюшкі, адрамантавалі Дом культуры.

Дынаміку сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна Віталь Казлоў ахарактарызаваў як паступальную. Летась, у параўнанні з 2020 годам, на Чэрвеньшчыне забяспечаны рост аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі – на 19 працэнтаў, рознічнага тавараабароту – на 8 працэнтаў,  экспарту тавараў – на 30 працэнтаў. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 424 мільёна рублёў, што на 14 працэнтаў больш, чым за 2020 год. На працягу чатырох апошніх гадоў штогод на 3 працэнты павялічваецца аб’ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі. 

Летась намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна склала 1 150 рублёў і вырасла на 13 працэнтаў.

– Добраўпарадкаванне населеных пунктаў, адкрыццё новых сучасных гандлёвых аб’ектаў, будаўніцтва і рамонт вуліц і дарог, абнаўленне ўстаноў культуры, адукацыі, аховы здароўя – усе гэтыя меры накіраваныя ў канчатковым выніку на паляпшэнне жыцця людзей, рост дабрабыту і камфортнага жыцця, – падкрэсліў кіраўнік раёна. – Падчас абмеркавання змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, Паслання Прэзідэнта, высветлілася, што людзей цікавіць, у першую чаргу, сацыяльны блок. Таму сваю далейшую працу мы павінны выбудаваць вакол блізкіх і зразумелых кожнаму чалавеку пазіцый: традыцыйнасць сямейных каштоўнасцяў, захаванне гістарычнай праўды, памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, права на бясплатную адукацыю і ахову здароўя, забеспячэнне працоўнымі месцамі і жыллём.

Важна разумець, што змены ў Канстытуцыю ўносяцца на дзесяцігоддзі наперад, каб новае пакаленне – дзеці Незалежнасці – не страцілі маральныя, патрыятычныя арыенціры бацькоў і сацыяльную накіраванасць жыцця грамадства.

Падзякаваўшы ўсім за шчырую працу, актыўную грамадзянскую пазіцыю, важкі ўклад у развіццё Чэрвеньшчыны, Віталь Казлоў уручыў узнагароды кіраўнікам лепшых арганізацый і ўстаноў па выніках працы за мінулы год. Імі сталі: у галіне сельскай гаспадаркі – эксперыментальная база “Натальеўск” (дырэктар Алена Махнач) і філіял СГК “Великаполле” КУП “Мінсктранс” (дырэктар Віктар Клімаў); у галіне прамысловасці – ААТ “Рыбгас “Волма” (дырэктар Аляксандр Кулікоўскі); у галіне будаўніцтва – філіял КУП “Мінскаблдарбуд” – “ДРБУ № 121” (дырэктар Андрэй Уласевіч); у сферы паслуг – УП “Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка (дырэктар – Аляксандр Фомчанка) і філіял “Аўтамабільны парк № 20” ААТ “Мінаблаўтатранс” (дырэктар Аляксандр Мальчык); у сацыяльнай сферы – Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў (дырэктар Уладзімір Семіжон); сярод кіраўнікоў сельскіх выканаўчых камітэтаў – старшыня Калодзежскага сельвыканкама Людміла Пасудзеўская. 

Узнагароды на свяце таксама атрымалі лепшыя работнікі аграпрамысловага комплексу – вадзіцель СВФ “Новыя Зелянкі” ААТ “Мінскі малочны завод № 1” Мікалай Аладка, аператар машыннага даення кароў КСУП “Валевачы” Ніна Бабовіч, трактарыст-машыніст ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” Міхаіл Гатоўка, аператар машыннага даення кароў СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” Галіна Калтовіч і начальніка цэха ЗАТ “Турэц” Алена Лізура; лепшы работнік прамысловасці – пераплётчык Чэрвеньскай друкарні Святлана Лугоўская; лепшы работнік будаўнічай галіны – вадзіцель Чэрвеньскай ПМК № 237 Антон Собалеў; лепшы работнік транспартнай галіны – вадзіцель філіяла “Аўтамабільны парк № 20” ААТ “Мінаблаўтатранс” Аляксандр Віннік; лепшы работнік аховы здароўя – медыцынская сястра інфекцыйнага аддзялення Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Ірына Сямёнава.

Лепшыя работнікі адукацыі – настаўнік працоўнага навучання СШ № 2 г. п. Смілавічы» Алена Кулага і майстар вытворчага навучання Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя Павел Клындзюк; лепшы работнік культуры – загадчык аддзела народнай творчасці Чэрвеньскага раённага Цэнтра культуры і адпачынку Наталля Кучук; лепшы работнік органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях – камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 13 Чэрвенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях старшы прапаршчык унутранай службы Андрэй Даноўскі; лепшы работнік сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – дырэктар Чэрвеньскага дом-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця Эла Барысава; лепшыя работнікі сферы паслуг – вадзіцель Чэрвеньскага раёна газазабеспячэння Вячаслаў Грышанаў, і кіраўнік аперацыйнай службы сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу Цэнтра банкаўскіх паслуг № 627 ААТ “Беларусбанк” Кацярына Нявейка.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ала Шахоцька ўручыла Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь намесніку старшыні – начальніку ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Чэрвеньскага райвыканкама Наталлі Лявонавай і загадчыку складам СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” Валянціне Тарлецкай; Падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь – галоўнаму бухгалтару ААТ “Запольскае” Алене Каток; Падзякі старшыні Мінскага аблвыканкама – намесніку дырэктара па жывёлагадоўлі эксперыментальнай базы “Натальеўск” Сяргею Гальцу, аператару электроннага набору і вёрсткі Чэрвеньскай друкарні Ірыне Цярэшка і настаўніку геаграфіі СШ № 4 г. Чэрвеня Аліне Азяўчыкавай; Ганаровыя граматы ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама – загадчыку сектара фальклору і традыцыйнай культуры Чэрвеньскага раённага Цэнтра культуры і адпачынку Таццяне Савонавай, гукааператару Чэрвеньскага раённага Цэнтра культуры і адпачынку Мікалаю Осіпчыку і выкладчыку мастацкага аддзялення Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў Кацярыне Кочавай.

Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны трактарыст-машыніст ААТ “Запольскае” Аляксей Лухверчык, вадзіцель пагрузчыка РУП “Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка” Ігар Дабрынец, бухгалтар РУП “Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка” Наталля Шарая, цясляр Чэрвеньскай ПМК № 237 Алег Дацэнка, інспектар па кадрах філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” – “ДРБУ № 121” Юлія Леўчанка, акушэрка гінекалагічнага аддзялення Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Ала Мінчонак і фельчар Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця Вікторыя Семчанка; 

Падзякамі старшыні райвыканкама – галоўны інжынер ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” Аляксандр Ляўкоўскі, галоўны заатэхнік СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” Ірына Анціфеева, трактарыст-машыніст ААТ “10 з’езд Саветаў” Уладзімір Гнедчык, загадчык комплексу па вырошчванню маладняку буйной рагатай жывёлы ААТ “10 з’езд Саветаў” Таццяна Краснагір, тынкоўшчык Чэрвеньскай ПМК № 237 Марта Вяргейчык, электрагазазваршчык кацельнай гаспадаркі РУП “Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка” Валерый Ярмак, майстар жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка г.п. Смілавічы РУП “Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка” Юрый Толак, нарыхтоўшчык прадукцыі і сыравіны РУП “Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка” Тамара Харытановіч, машыніст экскаватара УП “Чэрвеньскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм” Сяргей Шастак, 

вадзіцель філіяла “Аўтамабільны парк № 20” ААТ “Мінаблаўтатранс” Уладзімір Грыненка, ляснічы Грабёнскага лясніцтва Чэрвеньскага лясгаса Іван Бухал, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Ягор Астапенка, выхавальнік Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця Наталля Ашэйчык, выкладчык Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэю Лілія Лава, спецыяліст па аказанню рознічных банкаўскіх паслуг сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу Цэнтра банкаўскіх паслуг № 627 ААТ “Беларусбанк” Наталля Леўкавец і інструктар-інспектар па эксплуатацыйных і арганізацыйных пытаннях Чэрвеньскага ўчастка паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП “Белпошта” Алеся Мінчонак; 

Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама – жывёлаводы філіяла “Агра-Бокс Заатэх” СП “Унібокс” Надзея Бародзіч і Вячаслаў Знак, трактарысты-машыністы філіяла “Агра-Бокс” СП “Унібокс” Уладзімір Брэчка і Віктар Жалабковіч, аператар свінагадоўчага комплексу ЗАТ “Турэц” Кацярына Варэнік, трактарыст-машыніст філіяла СГК “Велікаполле” КУП “Мінсктранс” Дзмітрый Заваротнікаў, трактарысты-машыністы ААТ “Запольскае” Сяргей Кудлянкоў  і Віктар Лягуш, 

трактарыст-машыніст ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” Віктар Самахвал, трактарыст-машыніст ААТ “Раванічы” Юрый Сасункевіч, аператар па штучнаму асемяненню жывёлы СВФ “Новыя Зелянкі” ААТ “Мінскі малочны завод № 1” Святлана Шлыкевіч, рабочая па добраўпарадкаванню населеных пунктаў РУП “Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка” Ірэна Хаціневіч, дыспетчар філіяла “Аўтамабільны парк № 20” ААТ “Мінаблаўтатранс” Ірына Нямірка, медыцынская сястра хірургічнага аддзялення Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Маслоўская і настаўнік фізікі і інфарматыкі СШ № 4 г. Чэрвеня Аляксандр Пілуй. 

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка ўручыў Падзячныя лісты майстару сектара традыцыйных промыслаў (рамёстваў) Чэрвеньскага раённага Цэнтра культуры і адпачынку Таццяне Мартынчык, настаўніку біялогіі СШ № 4 г. Чэрвеня Вераніцы Шчурок, вадзіцелю Чэрвеньскага лясгаса Аляксандру Русецкаму і слесару-сантэхніку РУП “Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка” Аляксандру Фядосаву. 

Падзякай абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагародзілі на ўрачыстасці ідэолага ААТ “Раванічы” Тамару Цітавец, майстра Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэю Зінаіду Кудзіну, санітара Чэрвеньскай раённай ветэрынарнай станцыі Таццяну Запрудскую і навучэнку Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Аляксандру Турбан; Падзякай Мінскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі – настаўніцу СШ №4 г.Чэрвеня Наталлю Ашэйчык; Ганаровымі граматамі Мінскага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі – начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ірыну Змачынскую і педагога-арганізатара Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвеня Ірыну Дарафейчык; Падзякамі Мінскага абкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў – выхавальніка Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі Святлану Кучынскую і сакратара Чэрвеньскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Вольгу Розум; Ганаровай граматай Мінскага абкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў – бухгалтара Чэрвеньскай раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Таццяну Вяргейчык.

Таксама на свяце ўручылі Дыпломы пераможцам штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы за 2021 год. Імі сталі філіял СГК “Велікаполле” КУП “Мінсктранс” (дырэктар Віктар Клімаў), прыватнае прадпрыемства “Нафтабітумны завод” (дырэктар Аляксандр Храмцоў) і Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (дырэктар Людміла Шаркова). 

Узнагародамі адзначылі лепшую назіральную камісію – Калодзежскі сельвыканкам (старшыня Людміла Пасудзеўская), лепшы грамадскі пункт аховы правапарадку – Валевачоўскі сельвыканкам (старшыня Алена Чыканоўская), лепшую дружыну – Чэрвеньская цэнтральная раённая бальніца, (галоўны ўрач Андрэй Прахарэнка), а таксама пераможцу конкурсу на лепшае навагодняе афармленне – РУП “Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка (дырэктар Аляксандр Фомчанка).

Цудоўным падарункам усім, хто сабраўся на ўрачыстасць, сталі выступленні салістаў раённага Цэнтра культуры і адпачынку педагогаў і выцхаванцаў Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў, выхаванцаў харэаграфічнага аддзялення Смілівіцкай дзіцячай школы мастацтваў, тэатра моды Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна гарадскога пасёлка Смілавічы, салістаў Галіны Прышывалкі і Андрэя Хурсевіча, ансамбля казацкай песні «Маме падабаецца».

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *