Сустрэча з майстрам слова, пісьменнікам Аляксандрам Карлюкевічам адбылася ў музеі Чэрвеня

Актуальное Год исторической памяти Обсуждаем Конституцию Общество

Цікавая сустрэча адбылася ў пачатку тыдня ў раённым краязнаўчым музеі. З актывам Чэрвеньскага раёна, прадстаўнікамі ўстаноў сацыяльнай сферы сустрэліся пісьменнік, дырэктар і галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч і намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка. Размова ішла аб зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю Беларусі, а таксама аб Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту і прапановах у праект галоўнага дзяржаўнага дакумента, акрэсленных у Пасланні

-Беларусь сёння — незалежная дзяржава, паспяховая дзяржава. І ні ў каго не павінна быць сумненняў у тым, што мы даражым сваёй незалежнасцю, сваім суверэнітэтам, і мы нікому не дазволім нават разважаць на тэму таго, ці будзе існаваць Беларусь як дзяржава, — пераказаў Аляксандр Мікалаевіч думку Прэзідэнта. — Асаблівая ўвага — захаванню гістарычных традыцый нашай краіны. Сёлета спаўняецца 77 гадоў Вялікай Перамогі. Дзень 9 мая — яшчэ адзін сімвал адзінства нацыі. Доўг кожнага захаваць і зберагчы ўсё, што стварылі і абаранілі продкі, змагаючыся з ворагам ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

-У праграмнай прамове Прэзідэнта не было дробных тэм. Важна ўсё: дзіцячыя сады, паліклінікі, даступныя лекі, клопат аб пажылых і дзецях, здароўе нацыі і барацьба з утрыманствам. Надзённыя праблемы людзей і ўменне дзяржавы на іх рэагаваць — аснова Паслання. Бо «Дзяржава для народа» — гэта не проста лозунг, а само жыццё, — патлумачыў. пісьменнік.  

-Пасыл «моцныя рэгіёны-моцная краіна» таксама знаходзіць водгук у грамадстве. Натуральна, мы выдатна разумеем, што калі мы не створым працоўныя месцы і ўмовы жыцця ў аграгарадках, маленькіх населеных пунктах раёнаў, мы не зможам падтрымліваць і той узровень сельгасвытворчасці, і захаваць людзей на зямлі, — разважаў Аляксандр Карлюкевіч. — Галоўны мэсэнджар для вытворцаў — дзяржава падтрымлівае тых, хто дае вынік.  Каб канкурыраваць, сёння трэба быць на крок наперадзе. Праца ў плюс — гэта заўсёды прадуманыя маркетынг, зніжэнне сабекошту і выпуск найноўшых відаў прадукцыі. Толькі сваёй упартай працай, рашэннем эканамічных пытанняў, павышэннем дабрабыту людзей, адстойваннем суверэнітэту Беларусі мы разам зможам забяспечыць бяспеку нашай дзяржавы».

-У разделе аб эканоміцы Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яе развіццё — гарант бяспекі краіны, умацавання пазіцый на сусветным рынку і павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва. Але да поспеху прывядзе толькі разуменне простай ісціны: калі мы хочам жыць лепш, трэба павысіць якасць уласнай працы і змяніць стаўленне да справы, развіваць тэхналогіі. На жаль, разважаем шмат, а працуем не заўсёды напружана.

Кіраўнік дзяржавы глыбока перакананы: у грамадстве павінна быць памяркоўнасць да разнастайнасці поглядаў, дыскусіі і крытыки. І адначасова — абсалютнае непрыманне гвалту, нянавісці і рэвалюцый.

Падчас сустрэчы прысутныя задавалі пытанні аб працоўных месцах для моладзі, аб найбольш запатрабаваных прафесіях, аб установах, якія рыхтуюць спецыялістаў рабочых спецыяльнасцей.

 

На памяць аб сустрэчы Аляксандр Карлюкевіч падарыў краязнаўчаму музею сваю кнігу  “Пуцявінамі зорак (аб ураджэнцах Беларусі ў блізкім памежжы)” з аўтографам і пажаданнямі поспехаў.

Галіна ГАМЕЗА. Фото аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *