Каманда дзяўчат Чэрвеньскай СДЮШАР перамагла ў міні-футбольным турніры

Актуальное Спорт

У спартыўным комплексе “Ігумен” прайшоў міні-футбольны турнір на прызы Чэрвеньскай СДЮШАР сярод дзяўчат 2006-2008 гадоў нараджэння. Удзел у спаборніцтвах разам з гаспадынямі турніру бралі каманды ДЮСШ Маладзечна і Асіповічаў, Пухавіцкага раёна, а таксама “Зорка”(Мінск) і “БелАЗ” (Жодзіна).

На першым этапе нашы дзяўчаты разграмілі равесніц з Пухавіцкага раёна – 5:0, згулялі ўнічыю – 1:1– з “Зоркай” і занялі першае месца ў групе. А ў матчы за залатыя медалі выхаванкі трэнера Максіма Шалабнёва адолелі футбалістак Асіповіцкай ДЮСШ – 1:0.

Пераможцамі ў складзе нашай каманды сталі вучаніцы Запольскай школы Алеся Чэрнік, Лізавета Бельчанка, Ксенія Галецкая, Аксіння Пірштук, Вераніка Кудлянкова, Дар’я і Вікторыя Ермаковічы, а таксама Анастасія Каваленка з СШ №2 Смілавічаў. Вікторыя Ермаковіч атрымала прыз лепшага іграка турніру, а Вераніка Кудлянкова адзначана, як лепшы ігрок каманды.

Таксама на турніры ўручылі бронзавыя медалі камандзе юнакоў Чэрвеньскай СДЮШАР 2009-2010 гадоў нараджэння, якую трэніруе Дзяніс Трапашка. Яна заняла трэцяе месца ў першынстве Мінскай вобласці па футболу-2021. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі Станіслаў Крук, Уладзіслаў Калецкі, Уладзіслаў Сушкевіч, Ілля Лявонцьеў,  Цімафей Дзьячэнка, Дзмітрый Прышывалка, Мікіта Яблонскі, Арсеній Пяршай, Андрэй Забаўскі, Арцём Грыбко, Ілля Пачасуй, Іван Няхай, Фёдар Кацінёў, Ілля Трапашка і Мікіта Данчанка.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота са старонкі Чэрвеньскай СДЮШАР УКантакце.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *