Чэрвеньскія педагогі наведалi педагагічны каледж у Барысаве

Актуальное Образование

У рамках прафарыентацыйнага супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі педагогі раёна Алёна Бернатэк, Алеся Гурновіч, Алена Палякова, Алена Лабанок з’ездзiлi ў Барысаўскі педагагічны каледж. 

Мэта паездкі – выклікаць інтарэс да Чэрвеньскага раёна ў студэнтаў, якія зараз вучацца на педагагічным адзяленні. Цёплымі словамі нас сустрэла загадчык аддзялення Ірына Бузянкова, яка паведала аб тым, што ў 2022 годзе каледж выпусціць адну групу выхавацелей дашкольнай адукацыі і дзве групы настаўнікаў пачатковых класаў. 

Будучыя калегі з задавальненнем і з цікавасцю слухалі інфармацыю аб установах адукацыі Чэрвеньскага раёна, задавалі хвалюючыя іх пытанні: пра жыллё, заработную плату, падтрымку маладых спецыялістаў, напаўняльнасць класаў. Будзем спадзявацца, што ў гэтым годзе да нас у раён прыедуць крэатыўныя, зацікаўленыя, вясёлыя маладыя спецыялісты з Барысаўскага дзяржаўнага каледжа.

Акрамя каледжа, мы з задавальненнем наведалі цэнтральную раённую бібліятэку імя І.Х. Каладзеева. Дырэктар Алена Капыток правяла для нас цікавую экскурсію па ўсіх паверхах бібліятэкі. Мастацтвазнаўца Анжэла Кудакова расказала пра знакамітую выставу карцін В.Ф.Шкаруба, беларускага мастака – жывапісца. Нам выпаў вялікі гонар стаць першымі наведвальнікамі, якія ўбачылі асабістыя рэчы мастака і яго незакончаную карціну.

Дзякуем начальніку упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэту Ірыне Змачынскай за падтрымку ў здзяйсненні нашай паездкі.

Алеся Гурновіч, дырэктар Грабёнскай сярэдняй школы 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *