За Месяц і Марс: Алег Навіцкі атрымаў прэмію ў галіне касмічнай дзейнасці

Актуальное Общество

Урад Расійскай Федэрацыі прысудзіў касманаўту Алегу Навіцкаму прэмію 2021 года імя Ю.А. Гагарына ў галіне касмічнай дзейнасці “за стварэнне комплексу метадаў і тэхналогій для адпрацоўкі ключавых аперацый і падтрымання высокай працаздольнасці касманаўтаў у інтарэсах забеспячэння палётаў на Месяц і Марс”.

– Цырымонія ўручэння прэміі ўрада РФ адбылася, калі я быў у Сочы на пасляпалётнай санаторна-курортнай рэабілітацыі, – напісаў наш зямляк на сваёй старонцы ў Іnstagram. – Таму ганаровы знак і дыплом атрымаў пазней, падчас камандзіроўкі на Байкануры. Дзякую Ураду, “Раскосмасу” і ЦПК за высокую ацэнку маёй працы!

Ігар АДАМОВІЧ. Фота са старонкі Алега Навіцкага ў Іnstagram



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *