Выхаванец чэрвеньскага футбола Яўген Яблонскі атрымаў «Зорны мяч»

Актуальное Спорт

Памятную статуэтку выхаванцу чэрвеньскага футбола, паўабаронцу ФК БАТЭ (Барысаў) Яўгену Яблонскаму ўручылі на цырымоніі закрыцця футбольнага сезона ў Беларусі, якая адбылася ў сталічным рэстаранным комплексе “Astoria Riverside”. 

Наш зямляк названы лепшым паўабаронцам чэмпіянату краіны. Ён таксама ўвайшоў у сімвалічную зборную “А” вышэйшай лігі.

– Для мяне гэта яшчэ адно значнае дасягненне, – адзначыў Яўген Яблонскі ў флэш-інтэрв’ю YouTube-каналу АБФФ. – Прыемна атрымліваць індывідуальныя ўзнагароды. На маёй пазіцыі гэта, мабыць, зрабіць цяжэй, бо ёсць атакуючыя, цэнтральныя паўабаронцы. І я рады, што перамог.

Адказваючы на пытанне наконт планаў стаць легіянерам, Яўген Яблонскі адзначыў, што кантракт з БАТЭ ў яго заканчваецца, і жаданне паспрабаваць свае сілы ў замежным клубе ёсць, але як усё складзецца – пакажа час.

Яшчэ адзін “Зорны мяч”, у намінацыі “За асаблівы ўклад у развіццё масавага футбола”, атрымаў Ганаровы грамадзянін Чэрвеньскага раёна Анатоль Усенка, які ў рамках праекта “Футбол у кожнае сэрца” праводзіць майстар-класы для дзяцей-сірот з асаблівасцямі развіцця, а таксама папулярызуе ветэранскі футбол.  

  Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *