Віншаванне каталікоў з Калядамі ад ксяндза Чэрвеня

Актуальное Общество

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! 25 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае радаснае свята  – Таямніцу Уцелаўлення Сына Божага, Яго нараджэнне.

Божае нараджэнне  – гэта дзень, калі да людзей прыходзіць доўгачаканы Месія, Збаўца, Святло свету, Надзея чалавецтва – Езус Хрыстус – з сапраўднай любоўю, якой цэлы свет не ведаў дагэтуль: шчодрай, жыццядайнай, бязмернай, усеабдымнай, самаахвярнай.

Шчыра віншую ўсіх парафіян, веруючых і людзей добрай волі са святам Божага нараджэння. Жадаю вам моцнай і жывой веры, добрага здароўя. Няхай Дзіцятка Езус паселіцца ў вашых сэрцах і напоўніць вашыя дамы радасцю, любоўю і велікадушнасцю. Няхай вялікая радасць Божага нараджэння агарне кожнага чалавека, кожную сям’ю на зямлі. Радаснага свята Божага нараджэння і шчаслівага Новага года!

Ксёндз-пробашч рымска-каталіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа горада Чэрвеня Вячаслаў Дубавец



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *