Старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў – дзецям: “Няхай спраўдзяцца вашы мары і надзеі”

Актуальное Благотворительность Общество

Навагодняе свята ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” для выдатнікаў вучобы, пераможцаў прадметных школьных алімпіяд, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, выхаванцаў шматдзетных сем’яў з удзелам старшыні райвыканкама Віталя Казлова адбылося 28 снежня ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку.

Віншуючы дзяцей, кіраўнік раёна, у прыватнасці, падзякаваў ім за зробленае сёлета на карысць Чэрвеньшчыны, пажадаў дасягнуць новых вяршынь у надыходзячым годзе, і каб мары і надзеі абавязкова спраўдзіліся. Затым усіх запрасілі на інтэрактыўнае прадстаўленне “Навагодняя прыгода ў магазіне цацак”.

Кожны са 180 удзельнікаў свята атрымаў падарунак ад старшыні райвыканкама.   



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *