Акцыя «Нашы дзеці» — у Чэрвеньскай СДЮШАР

Актуальное Благотворительность Общество

Навагодняе свята для дзяцей-інвалідаў, сем’яў, у якіх дзяцей выхоўваюць бацькі-інваліды і выпускнікоў цэнтра карэкцыйнага развіцця і рэабілітацыі арганізавалі ў Чэрвеньскай СДЮШАР у рамках традыцыйнай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Яго ўдзельнікаў павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка і начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Ірына Змачынская.

Артысты цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Чэрвеня зладзілі тэатралізаванае прадстаўленне, у фінале якога, як і звычайна ў добрай казцы, дабро перамагло зло.

Кожны ўдзельнік свята атрымаў ад арганізатараў падарунак.  

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *