У цэнтры Чэрвеня абакралі магазін “Востраў чысціні і смаку”.

Актуальное Происшествия

Зламыснікі праніклі ў будынак ноччу, разбіўшы шкло ўваходных дзвярэй. З гандлёвай залы яны вынеслі алкаголь, тытунёвыя вырабы і прадукты харчавання агульным коштам больш за дзве тысячы рублёў.

Як паведамілі праваахоўнікі, злачынства стала магчымым таму, што ў магазіне не было сігналізацыі. А вось відэакамеры былі.  Менавіта з іх дапамогай устанавілі прыкметы злодзеяў.

Па падазрэнню ў здзяйсненні крадзяжу затрымалі 33-гадовага і 46-гадовага раней судзімых жыхароў Чэрвеня. У заплечніку аднаго з мужчын знайшлі частку ўкрадзенага. Распачата крымінальная справа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *