Сельгаспрадпрыемствы Чэрвеньскага раёна ўбіраюць кукурузу на сілас

Аграрный сектор Актуальное

На раніцу панядзелка гэты від работ быў выкананы ў гаспадарках на 2153 гектарах, што складае 30 працэнтаў ад неабходнага. Нарыхтавана амаль 44 тысячы тон кукурузнага сіласу. Сярод лідараў – ААТ “10 з’езд Саветаў”, дзе заклалі ў траншэі ўжо больш за палову планавага аб’ёму гэтага віду кармоў.

Механізатар на уборцы кукурузы Аляксандр Молаш.

Як распавяла галоўны аграном гаспадаркі Наталля Лепеш, убіраць кукурузу на сілас тут пачалі яшчэ падчас працяглай непагадзі, ловячы кароткія перапынкі паміж дажджамі. Таму і тэмпы корманарыхтоўкі добрыя: назапашана 7 тысяч 779 тон з неабходных 14.

Механізатар на адвозцы сіласнай масы Мікалай Свістун.

Механізатар Аляксандр Молаш на “КВК-800” за дзень убірае 500-600 тон кукурузы. На адвозцы масы задзейнічана 4-5 адзінак тэхнікі.

Механізатар на трамбоўцы Віктар Савянкоў.

Паводле слоў Наталлі Лепеш, патрэбы жывёлагадоўлі ў кукурузным сіласе будуць забяспечаны ў поўным аб’ёме.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *