Футбол: 16 кастрычніка чэрвеньскі «Колас» згуляе на сваім полі з «Нівай» (Далбізна)

Актуальное Общество Спорт

9 кастрычніка футбалісты чэрвеньскага «Коласа» правялі ў Магілёве паўторны матч 1/4 розыгрышу Кубка рэгіёнаў Беларусі з мясцовым «Арсеналам». Гульня скончылася перамогай нашай каманды — 2:0.
Лік у сустрэчы на 31-й хвіліне адкрыў Ілля Сарачынскі. На 58-й хвіліне перавагу чэрвеньцаў падвоіў Аляксандр Паляшчук.
Такім чынам, «Колас» перамог «Арсенал» па суме двух матчаў — 5:0 (першая сустрэча ў Чэрвені — 3:0) і выйшаў у паўфінал спаборніцтваў.
Паводле жараб’ёўкі 1/2 фіналу, якая адбылася 12 кастрычніка, сапернікам «Коласа» стаў дзеючы ўладальнік Кубка рэгіёнаў Беларусі «Ніва» (Далбізна) з Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Першы матч за выхад у фінал чэрвеньцы правядуць 16 кастрычніка на сваім полі. Гульня пачнецца ў 13 гадзін.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *