«Сімвал адзінства”: каравай Мінскай вобласці адправіўся на Чэрвеньшчыну

Актуальное Год народного единства Общество

Шматлікіх прадстаўнікоў патрыятычных сіл краіны, членаў грамадскіх аб’яднанняў і неабыякавых грамадзян, для якіх словы “адзінства”, “незалежнасць” і “суверэнітэт” напоўненыя глыбокім сэнсам, сабраў 17 верасня на сталічнай «Мінск-Арэне» форум «Сімвал адзінства». Ён стаў кульмінацыяй Дня народнага адзінства.

У форуме патрыятычных сіл узяў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Сёння мы ўпершыню ў гісторыі нашай дзяржавы адзначаем новае свята Беларусі – Дзень народнага адзінства. Мы адраджаем гэтым самым традыцыю ўспамінаць падзею, якая вярнула ўсім нам разрэзаную па жывому родную зямлю», — сказаў беларускі лідар у сваім выступленні.

На форуме адбылося ўрачыстае ўручэнне караваяў кожнай з абласцей, спечаных са збожжа, якое сабралі ўдзельнікі маштабнага патрыятычнага аўтапрабегу “Сімвал адзінства”. За 13 дзён, якія аўтакалона была ў дарозе, патрыёты праехалі каля 6,5 тысячы кіламетраў. Муку для караваяў атрымалі з новага ўраджаю, якім падзяліліся ўсе 118 раёнаў краіны.

Каравай Мінскай вобласці мелі гонар атрымаць ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” сябры Чэрвеньскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын.  18 верасня яго перадалі ў Чэрвеньскі псіханеўралагічны інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *