Лёгкаатлетычны забег «За адзіную Беларусь!» прайшоў у Чэрвені

Актуальное Год народного единства Общество

У спартыўным свяце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства, які будзе ўпершыню адзначацца ў нашай краіне 17 верасня, узялі ўдзел больш за 150 чалавек: школьнікі, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізіцый. Іх прывіталі намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка і начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Ірына Змачынская.

Забег па вуліцы Карла Маркса стартаваў на плошчы Свабоды і фінішаваў ля Алеі Герояў.

Тут адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў.

Імі сталі: ва ўзроставай катэгорыі да 11 гадоў – 1 месца – Глеб Румянцаў (СШ №2 Чэрвеня) і Вераніка Чыбісава (СШ №4 Чэрвеня), 2 месца – Мікіта Яблонскі (СШ №3 Чэрвеня) і Марыя Дзяркач (СШ №2 Чэрвеня), 3 месца – Данііл Камароўскі (СШ №3 Чэрвеня) і Ангеліна Мурашка (Хутарская СШ); ва ўзроставай катэгорыі 11-17 гадоў – 1 месца – Мікіта Занкевіч (СШ №2 Чэрвеня) і Ксенія Стужук (Хутарская школа), 2 месца – Аляксандр Ягораў (Смілавіцкі сельгасліцэй) і Елізавета Мурялова (гімназія), 3 месца – Дзмітрый Кушнір (Смілавіцкі сельгасліцэй) і Паліна Дацэнка (СШ №4 Чэрвеня); ва ўзроставай катэгорыі 18-40 гадоў – 1 месца – Віталь Слізень (раённая бальніца) і Наталля Семянюк (БРСМ), 2 месца – Юліян Гарасюк (БРСМ) і Алёна Мысліцкая (раённая бальніца), 3 месца – Сяргей Ісаеў (раённы краязнаўчы музей) і Кацярына Прымака (тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва); ва ўзроставай катэгорыі 41-60 гадоў – 1 месца – Сяргей Палякоў (СШ №2 Чэрвеня) і Наталля Мароз (СШ №3 Чэрвеня), 2 месца – Віталь Жук і Галіна (тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва), Сяргей Суша (Валевачоўская СШ) і Аксана Ганчарова (гімназія); ва ўзроставай катэгорыі 61 год і старэйшыя – 1 месца – Валянцін Пракаповіч (раённая ветэранская арганізацыя).

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *