Гаспадаркі Чэрвеньшчыны пачалі сяўбу азімых зерневых культур

Аграрный сектор Актуальное

На раніцу 8 верасня гэты від работ выкананы па раёну на 1728 гектарах, што складае 11 працэнтаў ад неабходнага.

 

У лідарах па тэмпах сяўбы – эксперыментальная база “Наьальеўск”, ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” і ААТ “Запольскае”, дзе азімыя зерневыя культуры пасеялі ўжо на 20, 17 і 16 працэнтах палеткаў ад неабходнага, адпаведна.

30-40 гектараў засявае штодня зерневымі механізатар КСУП “Валевачы” Руслан Бут (справа). На падвозцы насення яму дапамагае Сяргей Кавалевіч.

У сельгаспрадпрыемстве “Валевачы” сяўбу зерневых пачалі з пшаніцы гатунку “Афелія”. Яна зойме на палетках гаспадаркі 400 гектараў. Таксама будзе пасеяна 800 гектараў трыцікале, па 200 гектараў жыта на зерне і зялёны корм. Паводле слоў галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства Сяргея Бартніцкага, пры спрыяльных умовах надвор’я і надзейнай працы тэхнікі адсеяцца тут разлічваюць да 25 верасня.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *