Два чалавекі загінулі ў аўтааварыі ля Чэрвеня

Актуальное Происшествия

Трагедыя адбылася днём 7 верасня на шашы “Мінск – Магілёў” непадалёк ад моста ля вёскі Натальеўск. Жыхар Мінска, 1966 года нараджэння, едучы на аўтамашыне “Крайслер” у бок Магілёва, урэзаўся ў трактар “МТЗ” з бочкай, які рухаўся у спадарожным накірунку.

Вадзіцель машыны і яго пасажыр, жыхар Смілавічаў, 1969 года нараджэння, загінулі на месцы здарэння.

Фота Дзяржаўтаінспекцыі Чэрвеньскага РАУС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *