Чэрвеньскія майстрыхі прывезлі дыпломы з “Матчыных кроснаў”

Актуальное Культура

Больш за сто ўмельцаў з усёй Беларусі сабрала ў Старых Дарогах традыцыйнае абласное свята-конкурс па ткацтву «Матчыны кросны». Чэрвеньшчыну на ім прадставілі майстры Таццяна Мартынчык (сектар народных промыслаў (рамёстваў) аграгарадка Вайнілава) і Таццяна Савонава (сектар фальклору і традыцыйнай культуры вёскі Горкаўская Слабада).  

Яны прывезлі на конкурс калекцыі хатніх работ, а таксама на працягу трох гадзін стваралі пояс і ручнік у адпаведнасці з традыцыямі сваёй мясцовасці. Валоданне рознымі тэхнікамі ткацтва і мастацкі ўзровень выканання ацэньвала прафесійнае журы, якое ўзначальваў доктар мастацтвазнаўства, прафесар Яўген Сахута.

Таццяна Савонава атрымала Дыплом трэцяй ступені за захаванне рэгіянальных тэхнік ткацтва на станку, а  Таццяна Мартынчык – такую ж узнагароду за высокае прафесійнае майстэрства, хуткасць і якасць вырабу тканага пояса. У дадатак абедзвюм майстрыхам уручылі каштоўныя падарункі.

Наталля КУЧУК,  начальнік аддзела традыцыйнага творчасці раённага Цэнтра культуры і адпачынку

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *