У Чэрвеньскім раёне выявілі факты захоўвання афарбаванага дызельнага паліва

Актуальное Происшествия

Супрацоўнікі Чэрвеньскага РАУС у ходзе рэйдавых мерапрыемстваў па папярэджанню правапарушэнняў у аграпрамысловым комплексе падчас уборачнай кампаніі выявілі факты захоўвання афарбаванага дызельнага паліва, якое пастаўляецца ў сельскагаспадарчыя арганізацыі.

40 літраў такога паліва захоўваў па месцы жыхарства механізатар ААТ “Валевачы”, 70 – аграном ААТ “Валевачы”, 80 літраў –  вадзіцель ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс”.

У дачыненні да ўсіх правапарушальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы па частцы 3 артыкула 13.23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якая прадугледжвае штраф ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь.

Паводле пастановы ўрада краіны, з 2008 года дызельнае паліва пастаўляецца ў сельскагаспадарчыя арганізацыі афарбаваным у зялёны колер.

Сяргей КАЧАНОВІЧ, намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *