Футбол: чэрвеньскі «Колас» згуляў на выездзе ўнічыю з «Фалько» (Дзяржынскі раён)

Актуальное Спорт

Гэтай сустрэчай для “Коласа” пачалася серыя вырашальных матчаў за выхад у фінальную частку чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод каманд другой лігі.

Чэрвеньцы адкрылі лік ужо на 5-й хвіліне матча: з перадачы Максіма Гумінскага вызначыўся Антон Радзюк. Да перапынку мяч яшчэ двойчы пабываў у варотах “Фалько”, але ў абодвух выпадках суддзя зафіксаваў становішча па-за гульнёй. Пры гэтым у адным з эпізодаў рашэнне арбітра было даволі спрэчным.

У другім тайме, на 67-й хвіліне, гаспадары поля параўналі лік. У далейшым гульня праходзіла з перавагай “Фалько”, таму нічыйны вынік можна лічыць не самым горшым варыянтам для чэрвеньцаў.

Праўда, турнірнае становішча “Колас” крыху пагоршыў. Адставанне ад “Маладзечна”, лідара зоны “Поўнач”, павялічылася з двух да чатырох ачкоў. Больш таго, у спіну ўжо дыхае “Узда”. Менавіта з ёй “Колас” згуляе 28 ліпеня ў гасцях прапушчаны матч сёмага тура. А ў бліжэйшыя выхадныя ў Чэрвень завітае “Маладзечна”. Дзень і час пачатку гэтай сустрэчы стане вядомым пазней.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *