На Чэрвеньшчыне ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны (фота, відэа)

Актуальное Беларусь помнит

У мітынгу, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, які адбыўся ў Чэрвені ўзялі ўдзел кіраўніцтва райвыканкама, вайскоўцы, кіраўнікі праваахоўных органаў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, пракуратуры, прадстаўнікі ветэранскіх, маладзёжных і грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў. На ім выступіў ваенны камісар Червеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкі.

 

 

У 12 гадзін удзельнікі мітынгу далучыліся да ўсебеларускай акцыі «Хвіліна маўчання» і ўсклалі кветкі да помніка воінам і партызанам Чэрвеньшчыны.

Мітынгі памяці таксама прайшлі ля помніка “Брацкая магіла” ў Смілавічах і ў цэнтрах сельсаветаў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *