Гаспадаркі Чэрвеньшчыны пачалі нарыхтоўку травяністых кармоў

Аграрный сектор Актуальное

Паводле звестак райсельгасхарчу на 4 чэрвеня, травы першага ўкосу скасілі ў раёне на 3195 гектарах, што складае 27,3 працэнта ад неабходнага. З іх нарыхтавалі 7224 тоны сенажу.

Першую ў раёне траншэю аб’ёмам амаль 1100 тон заклалі сенажом у эксперыментальнай базе “Натальеўск”.  Пачалі тут з уборкі люцэрны. Гэтая багатая на пратэін культура займае амаль семдзесят працэнтаў кармавых палеткаў гаспадаркі.

Леанід Савіч і Ігар Балдуеў убіраюць травы

– На касьбе траў задзейнічаем дзве дзевяцімятровыя касілкі, – распавяла аграном па кормавытворчасці гаспадаркі Марына Кудланс. – За светлавы дзень яны накошваюць па 90-100 гектараў. Скошаныя травы правяльваем да аптымальнай для закладкі сенажу вільготнасці – 55-60 працэнтаў. Падбор зялёнай масы з абавязковым дабаўленнем у яе кансерванту забяспечваюць Ігар Балдуеў на “Джон Дзіры” і Леанід Савіч на “КВК”. Штодня яны нарыхтоўваць 500-600 тон сенажу.

Мікалай Савайтан і Іван Шаршакоў працуюць на адвозцы зялёнай масы

Трамбуюць масу з сямі гадзін раніцы да дзесяці-адзінаццацір вечара Мікалай Сабашкін на “Амкадоры” і Аляксандр Бандарык на “МТЗ-3022”. Такія тэмпы корманарыхтоўкі даюць магчымасць “закрываць” траншэю ў вызначаныя тэхналогіяй тэрміны – за 2-3 дні. Робім мы гэта па прынцыпу канверта, каб забяспечыць надзейную яе герметызацыю.

Мікалай Сабашкін і Аляксандр Бандарык трамбуюць сянаж

Прыдатнасць траў да ўборкі і якасць гатовага сенажу правяраем у кармавой лабараторыі філіяла «Агра-Бокс» СП «Унібокс», а таксама запрашаем спецыялістаў, якія робяць экспрэс-аналіз на месцы.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *