Памяць жыве і сёння: у Турэцкай школе сустракалі 9 мая

Беларусь помнит Молодежная политика Образование

9 мая – Дзень Перамогі. Для беларусаў гэта свяшчэннае свята, даніна памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам, падпольшчыкам – усім, хто набліжаў Перамогу. Памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе не можа загаснуць: яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям’і. Перажытая трагедыя і дасягнутая Перамога — вечная крыніца болю і горычы, гонару і славы беларускага народа. Жудасная памяць вайны. Не затуманьваецца слава подзвігу народнага. Жыве сёння і ад пакалення ў пакаленне ідзе ў заўтра эстафета гэтай памяці.

З нагоды 76-й гадавіны з Дня Вялікай Перамогі прайшлі святочныя мерапрыемствы ў нашай Турэцкай школе. Ва ўрачыстай і строгай атмасферы адбыўся  мітынг, прысвечаны памяці воінаў і салдат, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.

– Горыч страт у самай страшнай у гісторыі чалавецтва вайне ніколі не адыдзе ў мінулае, гэта – спадчына і памяць народа, захаваць яе – наш святы абавязак, –  адзначыла дырэктар школы Антаніна Даўгалявец. – Мы абавязаны захаваць мір і спакой на роднай  зямлі, прывіваць маладому пакаленню традыцыйныя каштоўнасці беларускага народа, ідэі патрыятызму, працавітасці і адзінства.

Вучні  чыталі вершы, гучалі песні ваенных гадоў. Жыхары вёскі, прадстаўнікі ААТ “X з’езд Саветаў” і ЗАТ “Турэц”, навучэнцы і іх бацькі ўсклалі  вянкі і жывыя кветкі да помніка “Смуткуючая маці”.  Прысутныя ўшанавалі памяць хвілінай маўчання. Вучні нашай школы  разам з намеснікам па выхаваўчай рабоце  Вкторыей Галубец  усклалі кветкі на магілу У.Корнева, якая знаходзіцца ў в.Гарадзішча. А яшчэ ў гэты памятны і знамянальны дзень пярвічная арганізацыя Турэцкай школы папоўнілася новымі актыўнымі, творчымі і ініцыятыўнымі членамі БРСМ. Хлопцам і дзяўчатам 9 класа былі ўручаны членскія білеты . 

Дзень Перамогі – светлае свята. Мы памятаем усіх і будзем успамінаць заўсёды. Дзякуй Вам, салдаты Перамогі, што ахвяравалі сваім жыццём дзеля нашай мірнай і светлай будучыні. Нягледзячы ні на што, нам важна не толькі захаваць памяць пра тыя страшныя гады, але і перадаць яе наступным пакаленням.

Таццяна КАПЫЛОВА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Турэцкі дзіцячы сад – базавая школа



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *