Пайшоў з жыцця дэпутат Ігар Лаўрыненка

Актуальное Власть

Пра гэта 14 мая паведаміў Telegram-канал парламенту Беларусі.

“Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і супрацоўнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Лаўрыненкі Ігара Уладзіміравіча ў сувязі з яго раптоўнай смерцю” – гаворыцца ў паведамленні.

Ігару Лаўрыненку было 60 гадоў. Ён скончыў Кастрамское вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча хімічнай абароны, Ваенную акадэмію хімічнай абароны імя Цімашэнкі, Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі. Прайшоў шлях ад камандзіра ўзвода да першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі. З 2014 года служыў на пасадзе аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Беларусі ў Расіі (па сумяшчальніцтву ў Арменіі). Узнагароджаны ордэнамі і медалямі, у тым ліку ордэнамі «Чырвонай Зоркі» і «За службу Радзіме».

У 2019 годзе Ігара Лаўрыненку абралі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Бярэзінскай выбарчай акрузе №61, у якую уваходзяць тэрыторыі Чэрвеньскага, Бярэзінскага і Крупскага раёнаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *