Бацькі і вучні школы №3 Чэрвеня разам ўдзельнічаюць у спартыўных мерапрыемствах

Актуальное Образование Общество

 Ці магчыма знайсці зараз час на тое, каб займацца спортам? Усё магчыма, але ж складана. Заняткі ў нашай школе ў шосты школьны дзень —  месца, дзе ў вольны час бацькі сваім прыкладам могуць паказаць дзецям альбо дзеці могуць стаць прыкладам бацькам, як можна разам клапаціцца аб сваім здароўі.

 

 

Падчас акцыі, мэта якой перад летнімі канікуламі напомніць грамадству аб небяспечных абставінах, якія могуць адбыцца ў жыцці, праводзяцца мерапрыемствы ў розных установах города і раёна. Школа № 3 г. Червеня — не выключэнне.

   

   У спартыйным мерапрыемстве, якое ладзілі настаўнікі, бацькі і вучні пачатковых класаў, актыўны ўдзел прынялі: Кіра Мікульчык з 2 класа, ад сям’і Краўчанка (дзеці якой наведваюць 1 клас) маці Таццяна Міхайлаўна, сям’я Малеевых (бацька і сын з 4 класа), Арсеній Мікульчык разам з маці Валянцінай Аляксандраўнай (таксама з 4 класа), сям’я Сямёнавых з 2 класа. Начале з настаўнікам фізкультуры са шматгадовым вопытам Людмілай Няхай дзеці і дарослыя спаборнічалі ў розных конкурсах. Людміла Анатольеўна – прыклад аптымізму і любові да сваёй працы. Яе гучны голас дзержыць у струне дзяцей і бацькоў не толькі на гэтым мерапрыемствы, але і ў жыцці. Паболей бы такіх настаўнікаў. Дарэчы, яна пайшла ў першы класс менавіта гэтай школы, калі ўстанова толькі адчынілася ў 1962 г.

Разам з вучнямі выконвала спартыўныя заданні таксама настаўніца 2 класу Таццяна Віктараўна Шуканова. Гэтыя людзі – прыклад настаўнікаў таго веку, калі працавалі не толькі дзеля матэрыяльнай узнагароды, але і за ідэю.

     Цікавыя мерапрыемствы з вучнямі праводзяць таксама настаўніцы першага класа Ірына Уладзіміраўна Іванова і  другога – Таццяна Аляксандраўна Шамрук.

      Кацярына Матусевіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №3 г. Чэрвеня 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *