У каталікоў – Вялікдзень: Ксёндз Вячаслаў віншуе вернікаў

Актуальное Духовность Общество

Шаноўныя парафіяне! Хрыстос уваскрос! Алелюя!

Вітаю вас гэтымі радаснымі словамі, якія для кожнага веруючага чалавека маюць асаблівы сэнс, а менавіта: “Сталася! Споўнілася Божая воля! Хрыстос, Сын Божы, перамог смерць! Здзейсніўся збаўчы план Бога адкуплення чалавека”.

Свята Змёртвыхпаўстання Пана, або Пасха, паказвае нам самаахвярную любоў Бога да чалавека, дае надзею на вечнае жыццё, узмацняе веру. З суботняга вечара святочныя віншаванні “Хрыстос уваскрос! Алелюя!” ўвойдуць з Касцёла Хрыста ў кожны дом, у кожнаю сям’ю, у сэрца кожнага чалавека. Жадаю ўсім парафіянам і ўсім людзям добрай волі моцнай веры, навяртання, Божай ласкі, дароў Духа Святога і апекі Маці Божай.

Ксёндз Вячаслаў,  пробашч парафіі

Узвышэння Святога Крыжа ў Чэрвені



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *