Футбол: дзяўчаты з Чэрвеньшчыны ўдала дэбютавалі за “Тарпеда-БелАЗ”

Актуальное Спорт

У красавіку стартавала маладзёжнае першынство Беларусі па футболу сярод дзяўчат 2007-08 гадоў нараджэння. У складзе каманды “Тарпеда-БелАЗ” (Жодзіна) выступаюць тры выхаванкі трэнера Чэрвеньскай СДЮШАР Максіма Шалабнёва – нападаючыя Вікторыя Ермаковіч і Вераніка Кудлянкова з Запольскай школы, а таксама абаронца Анастасія Каваленка з СШ №2 Смілавічаў.

Снегапад не перашкодзіў нашым дзяўчатам здабыць перамогу ў Маладзечна. Анастасія Каваленка, Вікторыя Ермаковіч і Вераніка Кудлянкова трэцяя, чацвёртая і пятая ў верхнім радзе злева, адпаведна.

У другім туры спаборніцтваў “Тарпеда БелАЗ” у гасцях перамагло равесніц з ДЮСШ-4 Маладзечна – 2:0. Абодва мячы – на рахунку нашых дзяўчат: Вікторыя Ермаковіч адкрыла лік у сустрэчы, а Вераніка Кудлянкова яго падвоіла.

Сапернікамі “Тарпеда-БелАЗ” у групе “Б” таксама будуць каманды “Дынама-Мінск”, “Камсамолец” (Віцебск) і Верхнядзвінская ДЮСШ.

Фота Максіма Шалабнёва.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *