Футбол: чэрвеньскі «Колас» згуляе ў другой лізе чэмпіянату Беларусі

Актуальное Спорт

16 красавіка падчас жараб’ёўкі ў Доме футбола быў сфарміраваны каляндар чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболу сярод каманд другой лігі.

Сёлета ў трэцім дывізіёне краіны згуляюць 79 каманд з усіх абласцей Беларусі. Турнір стартуе 1 мая і будзе падзелены на два этапы: рэгіянальны і фінальны. На першым этапе каманды будуць разбітыя на шэсць дывізіёнаў паводле геаграфічнага прынцыпу. У сваю чаргу Брэсцкі, Віцебскі і Мінскі дывізіёны будуць разбітыя на дзве падгрупы.

Чэрвеньскі “Колас” у першым матчы сустрэнецца на сваім полі з ФК “Крупкі”.  

У дывізіёне “Поўнач” таксама згуляюць каманды з Дзяржынска, Барысава, Вілейкі, Смалявічаў (дзве), Маладзечна, Беразіно, Узды, Дзяржынскага і Мінскага раёнаў.

Фота АБФФ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *