Як выхоўвуюць патрыётаў у Хутары

Молодежная политика Образование Общество

Пара, у якой мы зараз жывем, называецца часам перамен. Некаторыя  грамадскія ідэалы разбураны, маральныя нормы змяніліся. Добрыя і значныя словы — Радзіма, гонар, абавязак, сумленне, патрыятызм, бескарыслівасць —   калі не забытыя, дык неяк страцілі свой першапачатковы маральны сэнс. Сучасныя вучні выдатныя, таленавітыя, але і іншыя: прагрэс іх захлынуў – яны адчуваюць сябе абарыгенамі ў інтэрнэце, анлайн зносінах, мяняюць стыль адносінаў у грамадстве, забываючы, што жыць у ім і быць свабодным ад яго нельга.

Гаворачы аб патрыатычным выхаванні моладзі, нельга не ўспомніць словы Жан Жака Русо: «Жыць — вось рамяство, якому я хачу вучыць выхаванца. Выходзячы з маіх рук, ён будзе не суддзёй, не салдатам, не святаром: ён будзе, перш за ўсё, чалавекам: усім, чым павінен быць чалавек. Ён здолее быць пры неабходнасці, такім жа добрым, як і кожны іншы, і як бы лёс не кідаў яго з месца на месца, ён заўсёды будзе на сваім месцы». Таму пытанні грамадзянска-патрыятычнага выхавання набываюць сёння істотнае месца ў дзяржаўнай маладзёжнай палітыцы, бо, як будуць выхаваны маладыя людзі ў статусе грамадзян, стаўленні да Радзімы, гэтым будзе вызначацца будучыня Айчыны – яе адзінства, бяспека, незалежнасць.

Вядома, што грамадзянска-патрыятычныя пачуцці не выхоўваюцца толькі праз сістэму школьных мерапрыемстваў – гэта працяглая і настойлівая праца ўсіх тых, хто мае непасрэднае дачыненне да лёсу і будучыні маладых людзей. Выхавальники Хутарскай сярэдняй школы вядуць работу над тым, каб юнакі і дзяўчаты працавалі на лёс Радзімы, яе будучыню разам, плённа і стваральна.

Выхаванне павагі і любові да Радзімы  — вось авноуны змест класных і інфармацыйных гадзін, праекта “ШАГ” , урокаў Мужнасці, удзелу у добраўпарадкаванні вайсковых захаванняў, экалагічных дэсантаў, а так сама шостага школьнага дню, дзе  фраміраванне грамадзянскіх і патрыятычных пачуццяў працягваецца праз разнастайныя формы: спартландыі, флэшмобы, кірмашы, прагляд відэафільмаў, спартыўна-патрыятычныя гульні, прававыя віктарыны. У плане шостага школьнага дня такія цікава праведзеныя мерапрыемствы, як гульня-падарожжа “Шукальнікі прыгод”, спартыўная віктарына “Усё пра Алімпійскія гульні”, конкурс ваенна-патрыятычнай песні і строю да Дня Абаронцаў Айчыны, удзел у ваенна-спартыўнай гульні “Зарніца”. Значнае месца ў патрыятычным выхаванні належыць сімволіцы. Навучэнцы знаёмяцца з гісторыяй дзяржаўнай сімволікі — сцягам, гербам, нацыянальным гімнам – значэннем іх колеравай гамы, аўтарамі тэксту і музыкі. “Сімвалы маёй краіны”, “Гісторыя стварэння Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь” – гэта толькі некаторыя назвы, якія напаўняюць змест планавання на суботу. Вучні Хутарскай школы актыўна ўдзельнічаюць у праглядзе і абмеркаваннях дакументальных фільмаў: “Пра Афганскую вайну за 10 хвілін”, “Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь” і інш., якія дапамагаюць далучыць маладых людзей да гісторыі краіны, выхаваць пачуццё гонару за яе.

 

Валерый Захараў, намеснік дырэктара па выхаваучай рабоце

Фота Валерыя Захарава



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *