Яўген Яблонскі – у пашыраным спісе нацыянальнай футбольнай зборнай на сакавіцкія міжнародныя матчы

Актуальное Спорт

Як паведамляе інтэрнэт-сайт Беларускай федэрацыі футбола, галоўны трэнер нашай нацыянальнай зборнай Міхаіл Мархель вызначыўся з пашыраным спісам ігракоў, якія выкліканы на таварыскі матч супраць Гандураса, а таксама матчы кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2022 года супраць Эстоніі і Бельгіі.

Сярод 35 уключаных у яго спартсменаў – выхаванец чэрвеньскага футбола, паўабаронца ФК БАТЭ (Барысаў) Яўген Яблонскі.

Наш зямляк упершыню апрануў форму галоўнай каманды краіны ў 2019 годзе і выходзіў на поле ў трынаццаці матчах. На яго рахунку – два мячы, забітыя у вароты зборных Казахстана і Літвы ў гульнях Лігі нацый УЕФА.

24 сакавіка нацыянальная зборная Беларусі згуляе на жодзінскім стадыёне “Тарпеда” супраць Гандураса. Далей яе чакаюць дзве гульні кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2022 года: 27 сакавіка – дома з Эстоніяй і 30 сакавіка – на выездзе з Бельгіяй.

Фота АБФФ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *