Валейбол: памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў ушанавалі турнірам у Смілавічах

Актуальное Спорт

Раённы фізкультурна-спартыўны клуб правёў у Смілавічах традыцыйны валейбольны турнір памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гульні адбыліся ў спартыўнай зале сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.

На першым этапе шэсць каманд вызначалі мацнейшых у групах. Пераможцамі групы “А” сталі валейбалісты ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якія з аднолькавым лікам 2:0 перайгралі каманду “Оnе team” і гаспадароў пляцоўкі. “Оnе team”, дзякуючы перамозе над камандай ліцэя, стала другой.

У групе “Б”, абыграўшы “Новыя Зелянкі-2” і “Люміці” (2:1, 2:0), першае месца заняла каманда “Новыя Зелянкі-1”. Права прадоўжыць барацьбу за медалі тут таксама атрымалі валейбалісты “Люміці”, якія перамаглі “Новыя Зелянкі-2”.

У паўфіналах каманда ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ўзяла верх над “Люміці” – 2:1, а “Новыя Зелянкі-1” выйгралі ў “Оnе team” – 2:0.

Матчы за трэцяе і першае месцы прайшлі ў вострай барацьбе. Каб вызначыць у іх мацнейшых, спатрэбілася правесці па тры партыі.

“Бронзу” заваявалі валейбалісты “Оnе team”, якія адолелі “Люміці” – 2:1. А выйграла турнір каманда ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якая з такім самым лікам перамагла новазелянкоўцаў. За яе гулялі Аляксандр Няпеўны, Сяргей Зубаў, Павел Ярашэвіч, Ігар Шчурко, Арцём Спірыдовіч, Яўген Тарнапольскі і Максім Ляшук.

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны Дыпломамі, кубкамі і медалямі. Прыз лепшага іграка турніру атрымаў  Сяргей Зубаў з каманды ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Аляксандр НЯПЕЎНЫ, інструктар-метадыст раённага фізкультурна-спартыўнага клуба



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *