У Чэрвені прарвала водаправод, жыхарам падвозілі пітную ваду

Актуальное Происшествия

Днём 11 сакавіка прарвала водаправод на вуліцы Марыі Матусевіч у Чэрвені.

Вада і ацяпленне зніклі на вуліцы Мінскай, таксама вады не было на вуліцах Урыцкага і Марыі Матусевіч. У зоне аварыі аказалася 128 дамоў, у якіх жыве 755 чалавек, а таксама дзіцячы сад, Чэрвеньскі будаўнічы ліцэй і кацельня на вуліцы Мінскай.

Для мясцовых жыхароў быў арганізаваны падвоз пітной вады. А, каб даць ваду ў кацельню, задзейнічалі тэхніку раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

На ліквідацыі прарыву працавала аварыйная брыгада водаканала. У 5 гадзін 50 хвілін 12 сакавіка ацяпленне і водазабеспячэнне аднавілі ў поўным аб’ёме. 

Фота прадастаўлена Чэрвеньскім РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *